29 сакавіка пачынаецца прыём заяў ад ўкладчыкаў «Дэльта Банка» на вяртанне грошай
Усе ўладальнікі дэпазітаў і ўкладаў у ЗАТ "Дэльта Банк" могуць напісаць заяву на вяртанне грашовых сродкаў.
Па словах кіраўніка часовай адміністрацыі банка Аляксандра Пядзько, у нядзелю заявы будуць прымаць спецыялісты Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб у сталіцы, а ўжо заўтра, 30 сакавіка — гэта можна будзе зрабіць ва ўсіх аддзяленнях і цэнтрах ЗАТ "Дэльта Банк" па ўсёй Рэспубліцы.
Прыём заяў будзе ажыццяўляцца штодня з 8:30 да 20:00.
Асобы якія маюць законныя правы на атрыманне ўкладу, але якія не з'яўляюцца непасрэдна укладчыкамі (нашчадкі, прадстаўнікі і г. д.) па пытаннях вяртання грашовых сродкаў абавязаны звяртацца выключна ў агенцтва, якое знаходзіцца ў сталіцы. Акрамя таго, наведаць агенцтва трэба будзе і тым укладчыкам, чые пашпартныя дадзеныя змяніліся.
Адзначым, што ў момант падачы заявы варта абавязкова пазначыць аддзяленне Банка "Масква-Мінск", дзе будзе зручна атрымаць грошы.
Вяртанне грошай будзе ажыццяўляцца на працягу месяца з моманту падачы заявы.
З 12 сакавіка ў ЗАТ «Дэльта
Банк» рашэннем праўлення Нацыянальнага банка была ўведзеная часовая адміністрацыя па кіраванні банкам.
У сярэдзіне мінулага тыдняНацбанк Беларусі вырашыў пазбавіць дадзены банк ліцэнзіі з-за фінансавых цяжкасцяў, якія ўзніклі ў выніку банкруцтва мацярынскай структуры банка ў Украіне.