Украіна з 5 красавіка не будзе прызнаваць «зялёную карту» беларускіх страхоўшчыкаў

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праінфармавала асацыяцыю «БАМАП», што Украіна спыняе прызнанне беларускай страхоўкі.

image_4478971.jpg


Пасольства Украіны ў Беларусі нотай ад 24 сакавіка 2022 года апавясціла беларускі бок, што маторнае (транспартнае) бюро Украіны прыняло рашэнне аб разрыве з нацыянальнымі бюро Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь дамоўных пагадненняў аб узаемным прызнанні страхавых сертыфікатаў «Зялёная карта», піша АФН.

«У сувязі з гэтым з 00 гадзін 5 красавіка 2022 года любыя страхавыя сертыфікаты «зялёная карта», выдадзеныя расійскімі або беларускімі страхавымі кампаніямі, лічацца несапраўднымі на тэрыторыі Украіны, а транспартныя сродкі, пры ўмове адсутнасці адпаведнага ўкраінскага поліса абавязковага страхавання грамадзянска-прававой адказнасці, з'яўляюцца незабяспечанымі (незастрахаванымі)», — гаворыцца ў паведамленні Беларускай асацыяцыі перавозчыкаў.

Ці азначае гэта, што Беларусь не будзе прызнаваць сертыфікаты ўкраінскіх страхаўшчыкоў, не паведамляецца.