Ва Украіне хочуць забараніць сімволіку расійскага ўварвання

У Вярхоўнай Радзе Украіны маюць намер забараніць сімволіку расійскага ўварвання

b3_shap_russian_z_g_c0_54_1353_842_s885x516.jpg

Законапраект аб забароне публічнага выкарыстання, вырабу і распаўсюджвання сімвалаў "Z", "V" і "O" у знак падтрымкі Расіі зарэгістравалі ў Вярхоўнай Радзе, піша korrespondent.net.

Падрыхтаваны законапраект аб забароне выкарыстання сімволікі падтрымкі нападу Расіі на Украіну. Тэкст законапраекта апублікаваны на сайце ўкраінскага парламента.

У дакуменце, у прыватнасці, прапануецца ўстанавіць, што выраб, распаўсюджванне, а таксама публічнае выкарыстанне сімволікі падтрымкі ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін, з канфіскацыяй маёмасці або без.

Адзначаецца, што сімволіка падтрымкі ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны — сімволіка, якая ўключае сцягі, знакі, малюнкі або іншую атрыбутыку, помнікі, памятныя знакі, надпісы, у якіх адлюстраваная сімволіка, якая размяшчалася на ваеннай тэхніцы РФ падчас ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Днямі Германія забараніла дэманстрацыю сімвала Z. Цяпер нашэнне або дэманстрацыя сімвала Z, што сведчыць аб падтрымцы агрэсіўнай вайны РФ, — у Германіі азначае ухваленне злачыннай дзейнасці.