Расія зразумела, што беларусы ваяваць не пойдуць?

У Расіі выразна для сябе высветлілі, што беларусы ваяваць не пойдуць. Пра гэта распавёў дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

no_war_viasna_92.jpeg

Невысокай назваў верагоднасць уступлення ў вайну Беларусі Аляксей Арастовіч. На яго думку, гэта ўжо разумеюць і ў Расіі.

— Сыход расійскіх войскаў з поўначы Украіны дэманструе, што яны зразумелі, што ўгаварыць Аляксандра Лукашэнку не атрымаецца. Я разумею яго. У іх ёсць даныя ўласнага сацапытання, які паказвае, што большасць беларускіх ваенных катэгарычна адмоўна ставяцца да такой перспектывы, — сказаў Арастовіч у інтэрв'ю нямецкай радыёстанцыі.

ne__vajne.png


Дарадца офіса прэзідэнта Украіны ўпэўнены, што ні адзін дыктатар у свеце не адправіць войскі ў такім стане — проста таму, што яны або павернуць зброю супраць яго самога, або пяройдуць на бок праціўніка.

— Замест магутнай беларускай аперацыі ў раёне Кіева будзе пераход беларускага войска на наш бок і будзе магутная аперацыя ў кірунку Мінска. Яны гэта цалкам разумеюць і баяцца. Заявы Мінабароны РФ аб тым, што яны быццам бы не хацелі браць буйныя ўкраінскія гарады, а будуць «адбіваць Данбас», паказвае, што яны выразна для сябе высветлілі, што беларусы ваяваць не пойдуць, — сказаў Арастовіч.