У Беларусі зноў даражэе гарэлка
Мінімальная адпускная цана на алкаголь мацункам 40% павышаецца на 8,1%, мінімальная рознічная — на 17,8%.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 48, якая апублікавана 1 ліпеня на Нацыянальна прававым інтэрнэт-партале.
Мінімальная адпускная цана на алкагольную прадукцыю мацункам 40% павышана на 3 тысячы рублёў (8,1%) — да 40 тысяч за 0,5 літра.
Насельніцтва не зможа купіць моцны алкаголь танней за 53 тысячы за паўлітра
— гэта мінімальная рознічная цана, устаноўленая Мінэканомікі. Яна павысілася на 8000 рублёў (17,8%).
Мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі мацункам 40% павялічана на 6 тысяч (8,1%) да 80 тысяч за 0,5 літра.
finance.tut.by