Дзяржава адпусціла кошты на хлеб і яйкі
Міністэрства эканомікі адмовілася ад рэгулявання адпускных коштаў на хлеб і курыныя яйкі. Гэта прадугледжана пастановай №49, якое апублікавана 2 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%, а таксама свежае курынае яйка выключаны са спісу тавараў, кошты на
якія рэгулюе Міністэрства эканомікі. Гэта значыць, што вытворцы змогуць ўстанаўліваць адпускны кошт на гэтую прадукцыю, не арыентуючыся на максімум, пазначаны дзяржавай.
У прэс-службе Міністэрства эканомікі запэўнілі, што адмова ад рэгулявання лімітавых максімальных адпускных коштаў на хлеб і яйкі не адаб'ецца істотна на кашальках спажыўцоў.
— Вытворцам нявыгадна выпускаць рэгуляваныя пазіцыі хлеба, таму яны складаюць мізэрны адсотак ад усіх хлябоў, што рэалізуюцца насельніцтву. Па яйках ў краіне назіраецца
перавытворчасць.
Кан'юнктура рынку дасць магчымасць устанавіць адэкватную цану, якая, па нашых прагнозах, не будзе істотна вышэй за цяперашнюю.
У прэс-службе звярнулі ўвагу, што Мінэканомікі пакідае за сабой рэгуляванне гранічных максімальных гандлёвых надбавак на хлеб і яйкі. Сёння яны складаюць 15% і 20% адпаведна.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, у канцы сакавіка 2014 г Міністэрства эканомікі адпусціла цэны на ялавічыну і свініну.
finance.tut.by