У Беларусі ўпаў сярэдні заробак
Сярэдні заробак да выплаты падаткаў у Беларусі ў красавіку склаў 1567,8 рубля, што на 34,9 рубля ніжэй, чым у сакавіку. Пра гэта паведаміў Белстат.
Статыстыка зафіксавала зніжэнне сярэдняга намінальнага заробку: у сакавіку ён быў 1602,7 рубля, а ў красавіку — 1567,8 рубля. Фактычна намінальная сярэдняя зарплата адкацілася да ўзроўню лютага.
Пасля выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых
страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў) у
сярэднім беларусы ў красавіку атрымлівалі блізу 1348 рублёў.
Традыцыйна самай высокай была зарплата ў сталіцы — у
сярэднім 2 245,4 рубля. Але і яна паменшылася ў параўнанні з сакавіком на 162
рублі. Затое вырасла сярэдняя аплата працы ў Віцебскай, Гродзенскай і
Гомельскай абласцях.
У прамысловасці гэты паказчык вырас да 1645,5 рубля, у будаўніцтве — да 1549,6 рубля, у сельскай і лясной гаспадарцы — да 1167,7 рубля. У ахове здароўя ён склаў 308,7 рубля, у адукацыі — 1 087,6 рубля.