Рашэнне па SWIFT у дачыненні да Беларусі можа быць прынятае заўтра

Еўрасаюз можа прыняць рашэнне па пытанні адключэння беларускіх банкаў ад SWIFT ужо заўтра, паведамляе карэспандэнт RFE/RL Рыкарда Ёзвяк.

swift_1.jpg


Сёння, па яго інфармацыі, будуць прынятыя:

  • забарона расійскіх авіякампаній;
  • санкцыі супраць расійскага Цэнтрабанка;
  • забарона на выдачу віз і замарожванне актываў шматлікіх алігархаў.

Еўрапейскі фонд міру выдзеліць 450 мільёнаў еўра на ўзбраенне для Украіны.

Заўтра ж чакаюцца рашэнне па SWIFT для беларускіх і расійскіх банкаў, а таксама новыя санкцыі супраць Беларусі.

reform.by