Нафта падаражэла на фоне смерці караля Саудаўскай Аравіі
Сусветныя цэны на нафту пачалі расці пасля таго, як стала вядома пра смерць караля Саудаўскай Аравіі Абдалы, паведамляе Bloomberg.
Паводле звестак на 9:20 нафта маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures падаражэла на 0,949 долара ў параўнанні з яе цаной на момант закрыцця таргоў 22 студзеня. Такім чынам, яе цана склала
49,5 долара за барэль.
«Смерць караля Абдалы павысіць нявызначанасць і павысіць валацільнасць нафтавых цэнаў у бліжэйшы час.
Я б не чакаў змены палітыкі [краіны] у агляднай будучыні, але сыход [караля] здарыўся ў цяжкі для Саудаўскай Аравіі час», — лічыць аналітык Sanford C. Bernstein & Co.
Ніл Беверыдж.
Саудаўская Аравіяі з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам нафты ў рамках Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК).
lenta.ru