Паўтарагадовы хлопчык памёр у Баранавічах ад менінгакокавай інфекцыі
У Баранавіцкай гарадской дзіцячай бальніцы зарэгістраваны выпадак смерці ад менінгакокавай інфекцыі паўтарагадовага дзіцяці.
Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага доктара Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Галіна Садоўнікава.
Дзіця 2013 года нараджэння паступіла ў лячэбную ўстанову раніцай 18 студзеня ў цяжкім стане. Для яго выратавання былі зробленыя разнастайныя меры — сабраўся кансіліум спецыялістаў,
вялося інтэнсіўнае лячэнне.
Аднак намаганні медыкаў былі дарэмныя: у дзіцяці развілася вокамгненная форма менінгакокавай інфекцыі. Яно памерла цягам сутак з моманту захворвання.
БелТА