Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі знізіліся на 1,4 млрд долараў
На 1 верасня 2020 года, па папярэдніх дадзеных, яны склалі 7 457,8 млн долараў (у эквіваленце), знізіўшыся за жнівень на 1 399,6 млн долараў (на 15,8%) пасля росту ў ліпені на 61,8 млн долараў ( на 0,7%), паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацбанка.
З пачатку года рэзервы знізіліся на 20,6%, або на 1 935,7 млн долараў.
Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках жніўня ў асноўным абумоўлена продажам Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы на фоне росту дэвальвацыйных чаканняў (у жніўні рубель абнавіў гістарычны мінімум да долара, падзенне да пачатку года склала 25%) і адтоку і канвертацыі дэпазітаў. Пры гэтым урад і Нацбанк выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на агульную суму 351,7 млн долараў.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні спрыяла паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Мінфіна, намінаваных у замежнай валюце, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.
Нагадаем, у чэрвені рэзкі рост рэзерваў быў з-за таго, што Беларусь размясціла два выпускі еўрааблігацый на агульную суму 1,25 млрд долараў.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш 7,3 млрд долараў.
tut.by