«JYSK» «часова прыпыняе» працу ў Беларусі
Дацкая кампанія «JYSK» вырашыла «часова прыпыніць» працу крам у Беларусі з 18 красавіка, паведамляецца на сайце.
«На сайце вы зможаце праглядаць тавары, афармленне тавараў часова недаступна. Заказы, аформленыя раней, будуць выкананыя. У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся ў службу падтрымкі кліентаў», — паведамляе кампанія.