Вікторыя Азаранка датэрмінова спыніла сезон-2014

25-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заявіла пра датэрміновае спыненне сезона-2014.



azaren_bay.jpg

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” спартсменка напісала: “Усім прывітанне, у мяне для вас навіны... На жаль, я не буду выступаць на турнірах да канца сезона. Увесь гэты год атрымаўся для мяне вельмі цяжкім. Я з усіх сіл старалася прыбаўляць, кожны дзень працавала, але высветлілася, што гэта не лепшы падыход. Я скарыстаю гэты час, каб цалкам аднавіцца і падрыхтавацца да наступнага сезона. Я веру, што на ўсё ёсць прычына, і іншы раз сітуацыя складваецца не так, як хочацца, але трэба старацца выцягнуць з яе максімум. Менавіта гэта я і спрабую зрабіць. Сумна, што я не змагу згуляць на гэтых цудоўных турнірах, на якіх мне вельмі падабаецца выступаць перад усімі вамі. Вы мая матывацыя і натхненне. Я хачу выказаць удзячнасць сваім балельшчыкам і сваёй камандзе за падтрымку. Гэта вельмі шмат для мяне значыць. Я люблю вас усіх. Ёсць яшчэ вельмі многае, чаго мы зможам з вамі дабіцца. І я буду старацца з усёй страсцю і стопрацэнтнай самааддачай. Love V”.

З пачатку года Азаранка апусцілася ў сусветным рэйтынгу з другога на 25-е месца. З 24 матчаў яна дзевяць прайграла. Адмова ад спаборніцтва азначае, што Азаранка не абароніць 375 ачкоў, набраных на турнірах у Кітаі і Турцыі (выніковы). Да канца года яна можа пакінуць трыццатку наймацнейшых.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН