Герасіменя запрашае на Кубак мовы
19 верасня на сайце газэты «Прессбол» зявіцца інфармацыя пра старт нацыянальнага спартыўнага фестывалю «Мова Сup», які адбудзецца 28 верасня на тэрыторыі Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Мінску (вуліца Каліноўскага, 111). Усім ахвотным будзе прапанавана паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту.
Як падае выданне, франтменамі свята стануць зоркі беларускага спорту. У першым шэрагу — слынная плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая лічыць, што фестывалю, які не мае аналагаў, будзе наканаванае вялікае і светлае жыццё:
«Па-першае, у гэты дзень мы ўсе будзем размаўляць на роднай беларускай мове. Па-другое, дадзім магчымасць федерацыям і спартыўным клубам прэзентаваць свае віды спорту ў найлепшым ракурсе — так, як яны самі палічаць патрэбным. Па-трэцяе, дзякуючы дапамозе спонсараў, правядзём нямала турніраў, галоўным з якіх будзе карпаратыўны — сярод славутых айчынных брэндаў у шасці камандных відах спорту. Нарэшце, чацвёртае — будзе проста весела. Ва ўсякім выпадку, я гэта бачу па настроі людзей, якія арганізуюць наш „Мова Cup“».