ЗША ўпершыню не сталі абараняць сваю эканамічную блакаду Кубы ў ААН

ЗША ўпершыню ўстрымаліся ад галасаваньня супраць штогадовай рэзалюцыі ААН, якая заклікае да спынення эканамічнай блакады Кубы.

us.jpg

Амбасадар ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што гэта гістарычнае рашэнне адлюстроўвае новую палітыку ўзаемадзеяння, якая прыйшла на змену ізаляцыі.
«Пасля больш за 55 гадоў прытрымлівання па шляху ізаляцыі, мы выбіраем шлях узаемадзеяння», — сказала Пауэр.
Пры гэтым адмова ад галасавання не азначае, што Вашынгтон згодны з усёй палітыкай і дзеяннямі кубінскага ўрада, падкрэсліла Пауэр, нагадаўшы пра сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека на Кубе.
Рэзалюцыя была прынятая пераважнай большасцю галасоў. Толькі Ізраіль устрымаўся пры галасаванні разам з ЗША.
Дыпламатычныя адносіны ЗША і Кубы былі адноўлены ў мінулым годзе, аднак кантраляваны рэспубліканцамі кангрэс выступае супраць зняцця эканамічнага эмбарга.
Генеральная Асамблея ААН пацвярджае рэзалюцыю кожны год з 1992 года, і ЗША заўсёды рашуча выступалі супраць яе.
Падобныя рэзалюцыі не з'яўляюцца абавязковымі да выканання, аднак, як адзначаюць назіральнікі, цяперашняе рашэнне ЗША важныя як сімвал. Такім чынам адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы дала зразумець, што разглядае блакаду Кубы як састарэлую і контрпрадуктыўную палітыку.
Паводле BBC