ЗША прапануюць мільён долараў за інфармацыю пра сына Усамы бін Ладэна

ЗША прапаноўваюць узнагароду ў памеры $1 млн. за інфармацыю пра аднаго з сыноў былога лідара тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Усамы бін Ладэна, піша Белсат.

syn_benladena.jpg


Хамза бін Ладэн, паводле Вашынгтона, можа цяпер узначальваць гэтую ісламісцкай групоўку. Мяркуецца, што Хамза бін Ладэн хаваецца блізу афгана-пакістанскай мяжы.
У апошнія гады было распаўсюджана некалькі яго відэа- і аўдыёзваротаў да прыхільнікаў з заклікамі да нападаў на ЗША і іх заходніх саюзнікаў.
Усаму бін Ладэна забілі амерыканскія вайскоўцы падчас спецаперацыі ў Пакістане.
Былы лідар «Аль-Каіды», як лічыцца, даў дабро на ажыццяўленне нападаў на ЗША 11 верасня 2001 года, ахвярамі якіх сталі амаль 3000 чалавек.
Хамза быў любімым сынам былога лідара «Аль-Каіды», якога бацька выхоўваў як будучага кіраўніка групоўкі сабе на змену. Сыну бін Ладэна Хамза цяпер каля 30 гадоў. Два гады таму ЗША афіцыйна абвясцілі яго глабальным тэрарыстам. Хамза жанаты на дачцэ Мухамеда Атты, аднаго з 19 смяротнікаў, якія ажыццявілі тэрарыстычны акт 11 верасня 2001 года. Ён пілатаваў адзін з чатырох захопленых самалётаў і ўрэзаўся ў адну з вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтру.