ЗША пазбавяць віз 49 паплечнікаў Мадура і іх родных

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News заявіў спецпасланнік адміністрацыі Трампа ў пытаннях Венесуэлы Эліёт Абрамс.

4tlvmyke380261_1.jpg

Злучаныя Штаты пазбавяць амерыканскіх віз 49 прадстаўнікоў рэжыму прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і членаў іх сем'яў, у тым ліку шэраг буйных чыноў арміі і дзяржбяспекі.
«Я не магу прадказаць дакладна, калі рэжым Мадура ўпадзе і ён пакіне Венесуэлу. Зусім не здзіўлюся, калі за тры дні да гэтага нашы апаненты будуць настойваць, што палітыка адміністрацыі правалілася», — адзначыў Эліёт Абрамс.
Ён падкрэсліў, што Дзярждэп ЗША «будзе працягваць прымаць неабходныя меры супраць Мадура, карумпаваных чыноўнікаў і парушальнікаў правоў чалавека, а таксама гвалтаўнікоў, якія яго падтрымліваюць».
pravda.com.ua