ЗША пачынаюць выпрабаванне вакцыны ад каронавіруса на людзях — СМІ

Выпрабаванні вакцыны будуць праводзіцца на 45 маладых і здаровых валанцёрах у даследчым інстытуце ў Сіэтле. На паўнавартаснае ўкараненне патэнцыйнай вакцыны спатрэбіцца ад 12 да 18 месяцаў

2479281.jpg

Першы ўдзельнік клінічных выпрабаванняў вакцыны для абароны ад каронавіруса COVID-19 павінен атрымаць эксперыментальную дозу сёння, 16 сакавіка. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ЗША.

Сцвярджаецца, што выпрабаванні будуць праводзіцца на 45 маладых і здаровых валанцёрах у даследчым інстытуце ў Сіэтле Kaiser Permanente Washington Health Research Institute з рознымі дозамі вакцыны, распрацаванай Нацыянальнымі інстытутамі аховы здароўя ЗША (NIH) і кампаніяй Moderna Inc.

Крыніцы ў галіне аховы здароўя адзначаюць, што на паўнавартаснае ўкараненне патэнцыйнай вакцыны спатрэбіцца ад 12 да 18 месяцаў.

"Верагоднасць заражэння ўдзельнікаў эксперыменту выключаная, таму што ўзоры не ўтрымліваюць віруса. Задача выпрабаванняў — пераканацца, што вакцыны не маюць сур'ёзных пабочных эфектаў, пасля чаго можна будзе прыступіць да больш шырокіх выпрабаванняў", — сказала крыніца агенцтва.

Акрамя таго, кампанія Inovio Pharmaceuticals паспрабуе пачаць выпрабаванні сваёй вакцыны ў красавіку пры ўдзеле некалькіх дзясяткаў добраахвотнікаў ва Універсітэце Пенсільваніі і выпрабавальным цэнтры ў Канзас-Сіці, штат Місуры.

На гэты момант колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у ЗША наблізілася да 3,5 тысячаў, 65 чалавек загінулі.

У лютым паведамлялася, што амерыканская біятэхналагічная кампанія Moderna прадставіла вакцыну mRNA-1273 ад COVID-19, якую плануецца выпрабаваць на людзях.

Паводле korrespondent.net