ЗША-Сірыя. Вашынгтон дае дыпламатыі яшчэ адзін шанец
Адміністрацыя ЗША палічыла б за лепшае ўрэгуляваць канфлікт у Сірыі палітычным шляхам і падвоіць свае дыпламатычныя намаганні. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама ў звароце да нацыі. Галоўнай яго тэмай была сітуацыя ў Сірыі, і ў першую чаргу, прымяненне там хімічнай зброі.
Як адзначыў амерыканскі лідэр, ЗША вывучаць ініцыятыву Расіі аб перадачы пад міжнародны кантроль хімзброі ў Сірыі і працягнуць кансультацыі з Масквой.
«Яшчэ занадта рана казаць, ці будзе паспяховай гэтая прапанова, і пры любым пагадненні трэба
пераканацца ў тым, што рэжым Асада выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы, — сказаў
Абама. — У той жа час гэтая ініцыятыва можа прывесці да ліквідацыі пагрозы хімічнай
зброі без ужывання сілы, асабліва ў святле таго, што Расія — адзін з наймацнейшых
саюзнікаў Асада. У сувязі з гэтым я звярнуўся да Кангрэса з просьбай адкласці галасаванне па рэзалюцыі, якая санкцыянуе прымяненне сілы, пакуль мы ідзём гэтай дарогай дыпламатыі».
На колькі прэзідэнт ЗША гатовы ўзяць паўзу ў падрыхтоўцы ваеннай аперацыі супраць Сірыі і ці змогуць змяніць пазіцыю Вашынгтона новыя прапановы, стане ясна ў бліжэйшыя дні. У Кангрэсе паміж тым
пачалася праца па падрыхтоўцы праекта рэзалюцыі па Сірыі.
euronews.com