Беларусь супраць удару ЗША па Сірыі
Ва ўмовах апошніх пагрозаў з боку ЗША аб нанясенні ракетнага ўдару па ўрадавых і ваенных мэтах у Сірыі МЗС Беларусі заяўляе аб падтрымцы любых міжнародных намаганняў, якія могуць прадухіліць развязванне чарговага канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта сказана ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства ад 10 верасня.
У сувязі з гэтым МЗС Беларусі вітае ініцыятыву МЗС Расіі аб забеспячэнні міжнароднага кантролю над сірыйскай хімічнай зброяй.
Беларускі МЗС выказвае надзею на тое, што прыняцце расійскіх прапаноў сірыйскім кіраўніцтвам дазволіць ЗША адмовіцца ад якой-небудзь не санкцыянаванай ААН ваеннай інтэрвенцыі і пазбегнуць новых ахвяр сярод сірыйскіх грамадзян.
Беларусь перакананая, што ўнутраны канфлікт у Сірыі можа быць вырашаны толькі шляхам перамоваў, і заклікае ААН і ўсе зацікаўленыя дзяржавы спрыяць мірнаму ўрэгуляванню без прымянення ваеннай сілы, сказана ў заяве міністэрства замежных спраў Беларусі.