ЗША. Штаты сталі каляровымі

Злучаныя Штаты як краіна, дзе большасць насельніцтва складаюць нашчадкі белых каланістаў, больш не існуе. З цяперашняга года белыя ў Штатах — меншасць. Пра гэта заявіла група амерыканскіх сацыёлагаў са спасылкай на дэмаграфічныя тэндэнцыі. Яны сыходзяць у тым ліку са статыстыкі, якая была апублікаваная ў мінулым годзе. Адпаведна ёй, у краіне сярод дзяцей менш за адзін год белых немаўлят было 50,2 працэнта, а немаўлят афрыканскага, лацінаамерыканскага і азіяцкага паходжання 49,8. У гэтым годзе, па словах навукоўцаў, гэтая магічная мяжа была пройдзеная.

Злучаныя Штаты як краіна, дзе большасць насельніцтва складаюць нашчадкі белых каланістаў, больш не існуе. З цяперашняга года белыя ў Штатах — меншасць. Пра гэта заявіла група амерыканскіх сацыёлагаў са спасылкай на дэмаграфічныя тэндэнцыі. Яны сыходзяць у тым ліку са статыстыкі, якая была апублікаваная ў мінулым годзе. Адпаведна ёй, у краіне сярод дзяцей менш за адзін год белых немаўлят было 50,2 працэнта, а немаўлят афрыканскага, лацінаамерыканскага і азіяцкага паходжання 49,8. У гэтым годзе, па словах навукоўцаў, гэтая магічная мяжа была пройдзеная. Праз 20 гадоў, калі тыя немаўляты стануць дарослымі, у краіне ўзнікне дамінаванне каляровых амерыканцаў. У прынцыпе, як сведчыць вопыт мясцовасцяў, дзе белыя даўно ў меншасці, нічога страшнага не будзе. Нагадаем, што ў Нью-Ёрку каляровыя пераважаюць яшчэ з 2000 года. Тая ж сітуацыя ў Вашынгтоне і Сан-Францыска. Як піша прэса, праблемы ад новых дэмаграфічных зменаў, калі і ўзнікнуць, то ў дакладна ў партыі рэспубліканцаў, якая традыцыйна працуе з белым электаратам.
Па матэрыялах польскай прэсы