Жонка прэзідэнта Зімбабвэ: «Мы выставім труп мужа на выбарах — і ён пераможа»
Грэйс Мугабэ ўпэўненая ў народнай падтрымцы мужа: «Вы ўбачыце, як людзі прагаласуюць за труп Мугабэ. Я сур'ёзна вам кажу». А сам Мугабэ не хавае, што збіраецца правіць, пакуль не памрэ.
Жонка 92-гадовага прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ заявіла, што яе муж карыстаецца такой падтрымкай народа, што яго абяруць на новы тэрмін нават у выпадку смерці.
Пра гэта 51-гадовая Грэйс Мугабэ сказала, выступаючы на мітынгу кіруючага зімбабвійскіх афрыканскага нацыянальнага саюза (ЗАНС).
«Аднойчы, калі Гасподзь прызначыць памерці Мугабэ, мы выставім на выбары яго труп ў якасці кандыдата», — заявіла яна на мітынгу ў паселішчы Бухера, размешчаным на паўднёвы ўсход ад сталіцы.
«Вы ўбачыце, як людзі прагаласуюць за труп Мугабэ. Я сур'ёзна вам кажу — проста каб паказаць людзям, як моцна людзі любяць свайго прэзідэнта», — сказала яна.
Мугабэ знаходзіцца ва ўладзе ўжо 37 гадоў, з моманту здабыцця краінай незалежнасці ад Брытаніі ў 1980 годзе: спачатку на пасадзе прэм'ера, а з 1987 года — прэзідэнта.
Ён не хавае, што мае намер правіць, пакуль не памрэ. У верасні мінулага года ён прыняў удзел у адкрыцці помніка самому сабе, а ў снежні абвясціў, што будзе балатавацца на новы тэрмін.
Паводле ВВС