Землятрус у Непале: колькасць ахвяраў перавысіла 8000 чалавек

Па дадзеных мясцовых праваахоўнікаў, у выніку землятрусу усяго загінулі 8019 чалавек, пацярпелі 16033.



ziemliatrus_u_niepalie.jpg

Колькасць ахвяр землятрусу ў Непале перавысіла 8 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла непальская паліцыя.
"Паводле інфармацыі на 09:15 па мясцовым часе загінулі 8019, пацярпелі 16033", - цытуе паведамленні праваахоўнікаў ТАСС.
Раней непальскі Чырвоны крыж паведаміў пра 8413 загінуўшых і 17576 пацярпелых, аднак, улады гэтыя дадзеныя не пацвярджаюць.
Землятрус магнітудай 7,9 адбыўся ў Непале 25 красавіка. Пасля яго было зафіксавана каля 90 паўторных штуршкоў магнітудай ад 3,2 да 6,9. Найбольшы ўрон нанесены сталіцы краіны, гораду Катманду. Там загінулі 1210, пацярпелі 4634 чалавека. Не менш 2991 чалавекі загінулі і 852 пацярпелі ў цэнтральным раёне Сіндхупалчок.
Землятрус цалкам разбурыў у Непале больш за 288 тыс. жылых дамоў. Яшчэ больш 254 тыс. дамоў пашкоджаны.