Зяленскі абвясціў мабілізацыю рэзервістаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прызыве на ваенную службу рэзервістаў. Пра гэта ён паведаміў у сваім звароце.

zelenskij_2_1.jpg


«На сёння няма патрэбы ва ўсеагульнай мабілізацыі. Нам неабходна аператыўна даўкамплектаваць украінскую армію і іншыя вайсковыя фармаванні. Мной як вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл Украіны выдадзены ўказ аб прызыве рэзервістаў у асаблівы перыяд. Я падкрэсліваю, гаворка ідзе выключна аб грамадзянах, аднесеных да аператыўнага рэзерву. Павінны павысіць гатоўнасць украінскай арміі да ўсіх магчымым зменам у аператыўнай абстаноўкі», — сказаў ён

Найбліжэйшым часам будуць праведзеныя навучальныя зборы рэзервістаў сістэмы тэрытарыяльнай абароны, адзначае REFORM.by.

Зяленскі таксама абвясціў аб запуску праграмы эканамічнага патрыятызму, якая прадугледжвае мэтавую падтрымку галін эканомікі, зніжэнне падатковай нагрузкі, абмежаванне праверак і стварэнне стымулаў для прыцягнення зберажэнняў насельніцтва ў бізнес і банкаўскую сістэму.

Паводле яго слоў, праграма закліканая стаць дадатковымі стымуламі для лакалізацыі ўкраінскай вытворчасці і падтрымкай асобных галін, перадае АФН.

«Памяншэнне падатковай нагрузкі на бізнес і абмежаванне праверак. Гэта стымулы для прыцягнення сродкаў насельніцтва ў бізнес і банкаўскую сістэму. Зніжэнне ПДВ на бензін і дызель, што дазволіць знізіць цэны на запраўках. Наша мэта — гэта здабыццё эканамічнай незалежнасці. Асабліва ў энергетыцы», — адзначыў Зяленскі.

Зяленскі дадаў, што 23 лютага ён сустрэнецца з ТОП-50 украінскага буйнога бізнесу. Ён адзначыў, што ўсе яны павінны застацца ў Украіне.