Замежныя СМІ пра Беларусь: 12-18 сакавіка

Расія сама збіраецца цалкам будаваць атамную станцыю і не плануе дапускаць беларусаў. Беларусы таксама спадзяюцца атрымаць 3 мільярда на развіццё інфраструктуры, хаця ўсе разумеюць, што да інфраструктуры грошы ніколі не дойдуць. Лукашэнку патрэбна валюта. Валюты ў казне няма зусім. Акрамя таго, наспела пытанне аплаты атрыманых з Расіі нафтапрадуктаў. Нафта быццам ідзе, вываз яе за мяжу ідзе, грошы на гэтым зарабляюць, але яны разыходзяцца імгненна. Праблем у эканоміцы столькі, што не хопіць ніякай валюты. Вось у чым бяда.

«American Voice» (ЗША)
Маштабная прыватызацыя «агульнанароднай» уласнасці — адзіны варыянт для Лукашэнкі здабыць грошы і, такім чынам, захаваць палітычную ўладу. На правядзенне рэформаў патрабуецца час, рэсурсы, кампетэнтныя кадры і многае іншае, чаго ва ўладаў Беларусі на дадзены момант няма. У перспектыве, пры ўдалым зыходзе, рэформы пашыраць падаткаабкладальную базу. Але гэта ў перспектыве, а сродкі патрэбныя сёння. Іх маглі б інвеставаць у нацыянальную эканоміку самі беларусы, у якіх на руках, па ацэнках экспертаў, ад 3,5 да 7 мільярдаў долараў. Але для гэтага неабходныя гарантыі ўласнасці, незалежнасць суда, прадстаўнічыя органы і многае з таго, што не ўпісваецца ў «беларускую мадэль». Тыя ж умовы (прынамсі, першыя дзве) запатрабуе любы інвестар. Таму з інвестыцыямі ў Беларусі справы ідуць кепска.
REGNUM (Расія)
На падтрыманне эканомікі Лукашэнку патрабуецца некалькі мільярдаў долараў. Эксперты кардынальна разыходзяцца ў лічбах — ад 3 да 10 мільярдаў. Адзін са спосабаў атрымаць фінансы — правесці прыватызацыю беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Мінск сігналізуе, што гатовы аддаць прыярытэт у прыватызацыі Маскве. А менавіта — «Сбербанку». Нядаўна Герман Грэф сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ерам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Але гэта пакуль справа будучыні.
«Московский комсомолец» (Расія)
Беларусь мае ўсе шанцы стаць першай у гісторыі дзяржавай, у якой адбяруць права правядзення прэстыжнага міжнароднага спаборніцтва па палітычных прычынах. Аднак пакуль не ясна, якім чынам міжнародная супольнасць збіраецца націснуць на недэмакратычны рэжым Лукашэнкі «дэмакратычнымі» спартовымі метадамі. Справа ў тым, што ў статуце правядзення чэмпіянатаў свету па хакеі няма графы, якая прадугледжвае пазбаўленне краіны права правядзення чэмпіянату свету па чынніку аўтарытарнасці яе кіраўнікоў.
«ВВС» (Вялікабрытанія)
У студзені гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў парламенце, заклікаў міністраў «жыць па сродках» і запатрабаваў «спыніць нарошчванне дадатковых пазыковых абавязальніцтваў». Але, мабыць, гэты пастулат да еўрааблігацый не тычыўся. Таму што старшыня кіравання Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў пра намер краіны пазычыць да 2012 года на знешніх рынках да 2 мільярдаў долараў.
«Deutshe Welle» (Германія)