За суткі 68 мігрантаў спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу

У аўторак, 24 жніўня, супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі прадухілілі спробы 68 чалавек незаконна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота: прэс-служба Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі

Фота: прэс-служба Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі


Да гэтага некалькі дзён такіх спроб не фіксавалася.
З 10 жніўня па цяперашні час латвійскія памежнікі прадухілілі 544 спробы незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы. 25 мігрантаў пусцілі ў краіну па гуманітарных прычынах.
Усяго з пачатку года ў Латвіі былі затрыманыя 377 грамадзян, якія незаконна перасеклі мяжу Беларусі з Латвіяй.
З 11 жніўня ў Латвіі праз міграцыйны крызіс абвясцілі надзвычайную сітуацыю ў Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім краях і ў Даўгаўпілсе.
Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс у інтэрв’ю расійскаму тэлеканалу «Дождь» расказаў пра гатоўнасць яго краіны пачаць будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю.