Адна з мігрантак знаходзіцца «на мяжы смерці»

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_08_25_19_28_31.jpg

Адна з мігрантак, што захраслі на мяжы Беларусі і Польшчы, знаходзіцца "на мяжы смерці", сцвярджае праваабарончая арганізацыя Fundacja Ocalenie. Яны сцвярджаюць, што 52-гадовай жанчыне тэрмінова патрэбна дапамога спецыялістаў.
Таксама праваабаронцы скардзяцца на адсутнасць у мігрантаў нават пітной вады. Польшча спрабавала накіраваць да іх гуманітарную дапамогу, аднак не атрымала згоды з Беларусі, дзе юрыдычна застаюцца мігранты.