З наступнага года ва Украіне дазволяць свабодна валодаць пісталетамі

Адпаведнае заканадаўства будзе прынята на працягу лета-восені.

238b4f38b3e6.jpg

З наступнага года ўкраінцы змогуць свабодна купляць пісталеты, заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Віктар Андрусіў. Аб гэтым ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.
«Украінцы далі адназначны адказ наконт дазволу на свабоднае валоданне зброяй. 70% з апытаных падтрымалі права на свабоднае яе нашэнне. Падкрэслю, што гаворка ідзе менавіта аб пісталеце, а не гранатамёце або аўтамаце Калашнікава. Міністэрства згаджаецца з рашэннем украінцаў, і ўжо рыхтуюцца змены да другога чытання законапраекта», — пракаментаваў Андрусіў.
Паводле яго слоў, адпаведнае заканадаўства будзе прынята на працягу лета-восені. Пасля гэтага спатрэбіцца пэўны час, каб запусціць адпаведныя рэестры зброі.
«Магчыма, будуць унесены дадатковыя рашэнні, каб мы маглі захоўваць кантроль за абаротам зброі: правяраць чыё яно, як будзе праходзіць працэс рэгістрацыі, у якія перыяды ўладальнік зброі павінен праходзіць праверкі», — удакладніў саветнік.