Вялікі яблык стаў чырвоным. Дасье ў карыкатурах

Перамога Захрана Мамдані на выбарах мэра Нью-Ёрка стала палітычнай сенсацыяй — і ідэальным матэрыялам для карыкатурыстаў. Сацыяліст, мусульманін, сын імігрантаў з Уганды і Індыі — цяпер на чале галоўнага мегаполіса Амерыкі. У малюнках — уся палітычная драма, надзеі і страхі вакол новага мэра.

Перамога Мамдані падобная на казку. У пачатку гэтага года пазнавальнасць Мамдані ацэньвалася ў 1%. Нават яго ўласная каманда ацэньвала шанцы на перамогу ў 3%. Пра Мамдані загаварылі летам, калі ён упэўнена перамог на праймерыз ад Дэмакратычнай партыі былога губернатара штата Нью-Ёрк палітычнага цяжкавагавіка Эндру Куома.

Глядзіце таксама

На думку экспертаў, сакрэт поспеху Мамдані ў тым, што ён прапануе простыя рашэнні бытавых праблем. Не з усімі з іх можна пагадзіцца, але гэтыя прапановы зразумелыя выбаршчыкам. Да таго ж, ён зараджае маладых людзей цікавіцца палітыкай. На гэтым малюнку Эндру Куома абураецца тым, што моладзь пагалоўна галасуе за Мамдані.

photo_2025_11_09_14_29_29.jpg

І вось цяпер канчатковая перамога. Мамдані атрымаў 54 працэнта ад тых, хто прагаласаваў. Прагрэсіўная грамадскасць (не толькі ў Штатах, але і ва ўсім свеце) успрыняла гэта як трыўмф. На гэтай карыкатуры Мамдані прыходзіць на дапамогу Статуі свабодзе — сімвалу ЗША.

photo_2025_11_09_14_29_31.jpg

Важны аспект: перамога Мамдані — гэта таксама ўдар па Трампу. Прэзідэнт ЗША неаднаразова пагражаў зрэзаць фінансаванне Нью-Ёрка, калі яго мэрам стане Захран Мамдані, Аўтар гэтай карыкатуры выяўляе Трампа ў выглядзе Кінг Конга, які спрабуе сапсаваць выбары ў Нью-Ёрку.

photo_2025_11_09_14_29_33.jpg

Рэспубліканцы і іншыя правыя палітыкі кампенсуюць фіяска змрочнымі прагнозамі наконт таго, што ў найбліжэйшай будучыні чакае Нью-Ёрк пад кіраваннем мэра-сацыяліста. Тэматычны малюнак.

photo_2025_11_09_14_29_35.jpg

Сапраўды, у праграме новага мэра хапае папулізму. Яна ўключае падтрымку бясплатнага праезду на гарадскіх аўтобусах, замарожванне арэнднай платы за жыллё, усеагульную дашкольную адукацыю і стварэнне сеткі муніцыпальных прадуктовых крам. Крытыкі Мамдані ўпэўненыя, што ўсё скончыцца крызісам, а Мамдані будзе раздаваць жыхарам горада «бясплатны марксізм».

photo_2025_11_09_14_29_37.jpg

Што стане з Нью-Ёркам пад кіраўніцтвам Мамдані пакуль сказаць цяжка. Адно зразумела ўжо цяпер — трыумф Мамдані выклікаў крызіс у Дэмакратычнай партыі ЗША. Дэмакратычны істэблішмент не ў захапленні ад сацыялістычных лозунгаў Мамдані і яго прамых заяў у падтрымку незалежнасці Палестыны. Многія дэмакраты выказваюцца з прарынкавых і праізраільскіх пазіцый, аднак яркіх лідараў, якія могуць павесці людзей гэтак жа, як Мамдані, у фракцыі ўмераных дэмакратаў няма. Аўтар гэтага малюнка паказвае як Мамдані ставіць на асле (сімвал Дэмпартыі) кляймо «Левы радыкал».

photo_2025_11_09_14_29_38.jpg