Вялікабрытанія. Мінфін прадказаў рост падаткаў і скарачэнне выдаткаў
"Жыццё не будзе такім жа бясхмарным, як магло б быць, калі б мы засталіся ў ЕС", — сказаў міністр фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн. Ён заявіў, што ў сувязі з магчымым выхадам з Еўрасаюза краіне давядзецца скарачаць выдаткі бюджэту і павышаць падаткі.
Джордж Осбарн у эфіры радыёстанцыі BBC Radio 4 сказаў: "Жыццё не будзе такім жа бясхмарным, як магло б быць, калі б мы засталіся ў ЕС".
На пытанне радыёвядучага, ці азначае гэта, што ўрад будзе вымушаны скарачаць выдаткі і павышаць падаткі, Осбарн адказаў: "Так, абсалютна так", паведамляе ВВС.
Кіраўнік Мінфіна Брытаніі прадказвае, што на навінах аб Brexit рынкі не проста будзе трэсці — эканоміка краіны, паводле яго слоў, увайшла ў працяглы пераходны перыяд.
Джордж Осбарн быў адным з гарачых прыхільнікаў галасавання супраць Brexit і цяпер па-ранейшаму настойвае, што эфект ад выхаду з ЕС будзе для Брытаніі разбуральным.
Нагадаем, пасля таго,
як жыхары Вялікабрытаніі на рэферэндуме прагаласавалі за выхад з Еўрасаюза,
курс фунта абваліўся нягледзячы на тое, што фармальна працэс выхаду з ЕС можа
зацягнуцца на некалькі гадоў.