Ва Украіне падрыхтаваны ўказ пра частковую мабілізацыю і ваеннае становішча

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў указ пра частковую мабілізацыю. Гэты ўказ перададзены для зацвярджэння ў Вярхоўную Раду.  



mabilizacyja_ukraina.jpg


Дакладваць па гэтым пытаньні павінны сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубій і міністар абароны Ігар Ценюх.
 
«Улічваючы небясьпеку прамога ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну і агрэсіі ў Крыме, якую Расейская Фэдэрацыя спрабуе прыкрыць фарсам пад назвай рэфэрэндум, які ніколі ня будзе прызнаны сьветам. У сувязі з гэтым мною быў падпісаны ўказ аб частковай мабілізацыі. Гэты ўказ уступае ў сілу толькі пасьля ўхваленьня парлямэнтам», — заявіў Турчынаў.
 
Першым пытаньнем сёньняшняга парадку дня Вярхоўнай Рады стала зацьвярджэньне ўказу прэзыдэнта Ўкраіны «Аб частковай мабілізацыі».
 
Пасьля таго як пытаньне вынесьлі на абмеркаваньне, на просьбу фракцыяў Партыі рэгіёнаў і Кампартыі ў Радзе быў абвешчаны перапынак.
 
Парубій заявіў, што ва Ўзброеныя сілы будзе мабілізавана 20 тысяч грамадзян Украіны і яшчэ 20 тысяч — у Нацыянальную гвардыю.

www.svaboda.org