Ва Украіне ствараюць Міністэрства па пытаннях акупаваных тэрыторый

Як мяркуецца, гэта дазволіць больш эфектыўна працаваць над пытаннямі рэінтэграцыі Данбаса і працы з людзьмі, якія засталіся на акупаваных тэрыторыях.

original_29.jpg

У адпаведнасці з заданнем прэзідэнта Украіны Кабмін прыняў рашэнне аб стварэнні Міністэрства па пытаннях акупаваных тэрыторый.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук на нарадзе ва Уладзіміра Зяленскага.
«Гэта дасць нам магчымасць значна больш эфектыўна працаваць над пытаннямі рэінтэграцыі Данбаса і пытаннямі працы з людзьмі, якія засталіся на акупаваных тэрыторыях або пераехалі на падкантрольную тэрыторыю і з'яўляюцца часова перамешчанымі асобамі», — паведаміў украінскі прэм'ер.
Міністр культуры, моладзі і спорту Украіны Уладзімір Барадзянскі са свайго боку адзначыў, што працягваецца праца над запускам украінскага тэлеканала, які будзе транслявацца на акупаваныя тэрыторыі.
У студзені 2020 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ініцыяваў падзел шэрагу раней об'яднаных міністэрстваў. У прыватнасці, гаворка ішла аб Мінэканомікі, Міністэрстве культуры, моладзі і спорту, Міністэрстве па справах ветэранаў, часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны.
Паводле censor.net.ua