Беларускіх актывістаў затрымалі на мяжы па вяртанні з Украіны

Пра гэта паведамляе сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая.

Алена Талстая

Алена Талстая

8 лютага машыну з дэлегацыяй удзельнікаў Міжнароднай экспертнай дыскусіі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» затрымалі на беларускай мяжы. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Алена Талстая.


Падставай для затрымання стала знаходжанне ў машыне праграмкі VII Бандэраўскіх чытанняў, якія зараз мусяць закончыцца ў Кіеўскай гарадской Радзе.
Экспэртная дыскусія «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» была арганізавана ўкраінскім недзяржаўным аналітычным цэнтрам «Украінскія студыі стратэгічных даследаваньняў» і Рухам салідарнасці «Разам». Ад Беларусі бралі ўдзел шэраг вядомых палітыкаў і актывістаў: старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандр Макаеў, Алена Талстая, Ігар Лялькоў.



Рыгор Кастусёў пацвердзіў, што знаходзіцца ў ліку затрыманых.
«Трымаюць больш гадзіны. Пасадзілі ў машыну прадстаўніка сілавых структураў і пагналі ў бокс», — пракаментавала затрыманне Алена Талстая.