Уладзімір Зяленскі: У Марыупалі загінулі дзясяткі тысяч чалавек
Як перадае карэспандэнт unian.net, пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў у сваім выступе перад парламентам Паўднёвай Карэі, які трансляваўся падчас тэлемарафона. Зяленскі таксама дадаў, што расійцы хочуць зрабіць Марыупаль «паказальна знішчаным горадам».
![upload_rian_8144431.hr_pic_32ratio_900x600_900x600_41665.jpg upload_rian_8144431.hr_pic_32ratio_900x600_900x600_41665.jpg](/img/v1/images/upload_rian_8144431.hr_pic_32ratio_900x600_900x600_41665.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Найгоршая сітуацыя ў Марыупалі... Марыупаль разбураны.
Там дзясяткі тысяч загінулых. Але нават нягледзячы на гэта, расійцы не
спыняюць наступальную аперацыю. Яны хочуць зрабіць так, каб Марыупаль быў
паказальна знішчаным горадам», — падкрэсліў Зяленскі.
Нагадаем, што ад першых дзён вайны Марыупаль знаходзіцца ў расійскай аблозе. Горад фактычна зруйнаваны бомбамі і ракетамі РФ, там гуманітарная катастрофа і гіне шмат мірных людзей. Загінулых і памерлых часта хаваюць наўпрост у дварах дамоў.
Тым не менш абаронцы Марыупаля не здаюцца і працягваюць супраціў.