Улады Аўстрыі хочуць адабраць ва ўладальніка дом Гітлера

Міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі хоча пазбавіць права на ўласнасць уладальніка дома, дзе нарадзіўся Адольф Гітлер. Пра гэта піша газета Oberösterreichische Nachrichten.

anwesen_salzburger_vorstadt_15__braunau_am_inn_2_copy.jpg


«Міністэрства вырашыла вывучыць шлях экспрапрыяцыі ў рамках адпаведных прававых дзеянняў. Пазбаўленне права ўласнасці — адзіны шлях, каб выключыць выкарыстанне дома ў мэтах нацыянал-сацыялізму», — цытуе газета прэс-сакратара міністэрства Карла-Ханса Грундбока. Пры гэтым цяперашняя ўладальніца дома атрымае кампенсацыю.
Гаворка ідзе пра трохпавярховы дом сям'і Поммер у горадзе Браўнаў-на-Іне, дзе ў 1889 году нарадзіўся Гітлер. Міністэрства ўнутраных спраў краіны з 1972 года з'яўлялася арэндатарам, а затым вяло беспаспяховыя перамовы з уладальнікам па выкупе дома. Ён выкарыстоўваўся для школьных заняткаў і як гарадская бібліятэка, а пасля спынення арэнды ўладаў у ім адкрываліся майстэрні і цэнтр для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. З 2011 года дом пустуе.

Паводле kommersant.ru/