Улады акупаванага Крыма хочуць наладзіць авіазлучэнне з Сірыяй

Сяргей Аксёнаў, так званы кіраўнік акупаванага Расіяй Крыма, заявіў пра планы наладзіць авіязносіны паміж паўвостравам і Сірыяй.

43387292_403.jpg


"Стаіць пытанне аб адкрыцці авіязносін паміж Крымам і Сірыяй", — перадае словы Аксёнава "ФАН".
Гаворачы аб планах па стварэнні крымска-сірыйскай суднаходнай кампаніі, Аксёнаў заявіў, што парты гатовыя да іх рэалізацыі. Як паведамляе ria.ru, так званы кіраўнік Крыма ўжо даў даручэнне вывучыць магчымасць арганізацыі авіязносін паміж Сімферопалем і Дамаскам і прапрацаваць гэтае пытанне сумесна з Міністэрствам транспарту Расіі і Расавіяцыі.
Міністр эканомікі і знешняга гандлю Сірыі Самір аль-Халіль таксама паведаміў, што Сяргей Аксёнаў запрасіў параненых вайскоўцаў сірыйскай арміі адпачыць на курортах Крыма.