Украінскія войскі сыходзяць з Дэбальцава: «Гарбуз не ператварыўся ў карэту»

Пра гэта ж напісаў у Facebook дэпутат Вярхоўнай Рады, камандзір батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка:



7ee24f89_1b21_475d_b8bd_8902f010924c_w640_r1_s.jpg

«Адвод войскаў з Дэбальцава ажыццяўляецца планава і арганізавана. Усе казкі пра кантроль над Логвінавам аказаліся казкамі — гарбуз не ператварыўся ў карэту. Трасу Дэбальцава-Арцёмаўск мы не кантралюем менавіта з-за Логвінава. Іншыя дарогі шчыльна трымае Нацгвардыя, „Данбас“ і часткі Узброеных сіл Украіны. Праціўнік спрабуе перарэзаць гэтыя дарогі і перашкодзіць выхаду групоўкі».

 

«Новое время» паведамляе, што з Дэбальцава з баямі ўжо выйшлі 128-я брыгада Ўзброеных сіл Украіны і 40-ы батальён «Крыўбас».

Цяжкія баі ў раёне Дэбальцава ідуць са студзеня. На саміце «нармандскай чацвёркі» ў Мінску прэзідэнт РФ Уладзімер Пуцін заявіў, што ў «катле» пад Дэбальцавам знаходзяцца 6–8 тысяч украінскіх салдат.

769A8EAF-8540-4635-93DF-464E78E0F2CE_w640_r1_s.jpg

Украінскія ўлады заўсёды адмаўлялі існаванне «катла» ў Дэбальцаве. Журналісты і вайсковыя эксперты казалі, што гаворка ідзе толькі пра «аператыўнае акружэнне» — гэта значыць, што баевікі кантралююць ключавую дарогу з Дэбальцава, аднак прасёлачныя і палявыя дарогі застаюцца свабоднымі.

Учора сітуацыя ў Дэбальцаве рэзка ўскладнілася. На працягу дня паступалі паведамленні пра тое, што ўкраінскія войскі былі часткова выбітыя з Дэбальцава, а дарогі, якія вядуць з гораду, баевікі трымаюць пад агнявым кантролем, і праехаць па іх без страт ужо нельга.

 

www.svaboda.org