Украінскія алігархі пакідаюць краіну чартарнымі рэйсамі
Украінскія алігархі і бізнесмены пакідаюць Украіну чартарнымі рэйсамі, толькі ў нядзелю з Кіева вылецела каля 20 чартэраў і прыватных самалётаў, піша «Українська правда».
Такой колькасці чартараў не было за 6 гадоў назіранняў, адзначае выданне.
Сярод чартараў і прыватных самалётаў, якія пакінулі Украіну ў нядзелю — борты Рыната Ахметава і Барыса Калеснікава.
Пазней Калеснікаў у каментары УП адзначыў, што знаходзіцца ў Кіеве і не збіраецца нікуды з'язджаць. Паводле яго слоў, самалёт вылецеў у Прагу на тэхнічнае абслугоўванне.
У той жа час, па звестках УП, хаця адзін з бартоў Ахметава вылецеў з Украіны ў нядзелю, сам алігарх пакінуў краіну 30 студзеня рэйсам у Цюрых.
Прыватны борт на 50 чалавек таксама замовіў дэпутат «Апазіцыйнай платформы — за жыццё», мільянер Ігар Абрамовіч.
Па даных УП ад дзвюх крыніц у АПЗЖ і двух людзей, якім прапаноўвалі з'ехаць, гэты борт павінен вывезці з Кіева ў Вену сваякоў аднапартыйцаў, а таксама бізнес-партнёраў Абрамовіча.
У той жа дзень з'ехаў з Украіны бізнесмен Віктар Пінчук.
Бізнесмен, нардэп Вадзім Навінскі з'ехаў з Украіны 10 лютага з Кіеў-Мюнхена.
У той жа дзень з'ехаў за мяжу Аляксандр Яраслаўскі, картэж якога збіў на смерць чалавека.
13 лютага з Украіны вылецелі бізнесмены Андрэй Стаўніцэр і Вадзім Несцярэнка, 12 лютага — Вадзім Столар і Васіль Хмяльніцкі.
У прэс-службе Стаўніцэра паведамілі УП, што ён паляцеў у камандзіроўку і на днях вернецца ва Украіну.
У прэс-службе Хмяльніцкага паведамілі УП, што ён паляцеў з камандай на навучанне і павінен вярнуцца ва Украіну 20 лютага. Там дадалі, што гэты тур быў запланаваны за тры месяцы і дзеці Хмяльніцкага застаюцца ва Украіне.