Украіна кажа пра 139 палонных украінцаў у ДНР і ЛНР

У палоне самаабвешчаных ДНР і ЛНР застаюцца 139 украінцаў, паведаміла ўпаўнаважаная прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні на Данбасе Ірына Герашчанка.



palonnyja1.jpg

Украінскія палонныя ў Данецку. Фота kp.ru

Яшчэ 788 чалавек, па ей словах, лічацца прапалымі без вестак, падае Бі-Бі-Сі.

«Пытанне вызвалення і пошуку будзе адным з ключавых на сустрэчы міністраў замежных спраў у Берліне ў нармандскага фармаце 6 лістапада», — дадала спадарыня Герашчанка.

Раней у чацвер на Данбасе адбыўся абмен, у выніку якога былі вызваленыя дзевяць украінскіх грамадзянаў — восем вайскоўцаў і адзін цывільны. Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР атрымалі ад украінскага боку 11 сваіх палонных.

У Расіі за кратамі па-ранейшаму застаецца ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка.

belsat.eu