У Кіеве каля помніка Жызнеўскаму зладзілі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (фота)
Беларускія актывісты у Кіеве зладзілі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася ля «народнага» помніка Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага.
Маладыя людзі запалілі свечы у гонар усіх беларусаў, загіблых ад рук таталітарных рэжымаў. Таксама былі зачытаныя прозвішчы людзей, страчаных у гэты дзень у 1937 годзе і верш Анатоля Сыса «Адпусціце мяне, Курапаты!»
Бліжэйшым часам, на Дзяды, актывісты плануюць арганізаваць прыбіранне і ўпарадкаванне помніка Жызнеўскаму.