Украіна кантралюе большасць раёнаў Данбаса

З пачатку правядзення АТА ў Данецкай і Луганскай абласцях ад баевікоў вызвалілі 17 населеных пунктаў, і цяпер Украіна кантралюе 23 раёна з 36: 13  на Данеччыне і 10  на Луганшчыне. 



donbas_ce_ukraina.jpg

«Вельмі часта расійскія СМІ кажуць пра тое, што баевікі кантралююць Луганск і Данецкую вобласць, таму я хацеў бы даць правільную статыстыку, на якую можна арыентавацца. Па стане на сёння органы дзяржаўнай улады Украіны кантралююць 23 раёна з 36. У прыватнасці, у Данецкай вобласці звыш за дзве траціны — 13 з 18 раёнаў, у Луганскай — больш за палову — 10 з 18», — сказаў ён. Па словах Парубія, толькі на працягу апошняга тыдня ад пачатку аднаўлення АТА ад тэрарыстаў вызвалілі чатыры населеныя пункты. На падкантрольнай тэрыторыі ўжо адноўлена работа органаў мясцовага самакіравання, міліцыі і камунальных службаў, запэўніў Парубій.
censor.net.ua