Пачнецца разгляд справы суддзяў, якія пераследавалі майданаўцаў

Гэта рашэнне — вельмі важнае, паколькі яно будзе мець у пэўнай ступені прэцэдэнтны характар для ўсіх іншых падобных спраў, адзначае УНІАН.

Фота tut.by 

Фота tut.by 


Сёння Вярхоўны суд Украіны разгледзіць скаргу Вышэйшага Савета юстыцыі (ВСЮ) на рашэнне Вышэйшага адмінсуда, які адмяніў рашэнне аб рэкамендацыі прэзідэнту звольніць суддзю Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева Дзмітрыя Краўца, датычнага да пераследу "майданаўцаў".
Усе рашэнні Вышэйшага адмінсуда (ВАСУ) адносна гэтых суддзяў будуць пераглядацца ў парадку касацыі ў Вярхоўным судзе.
Рашэнне па гэтай справе з'яўляецца вельмі важным, паколькі яно будзе мець у пэўнай ступені прэцэдэнтны характар для ўсіх іншых падобных спраў.
Нагадаем, што ўсяго з пачатку працы цяперашняга складу ВСЮ па асаблівых абставінах рэкамендавана звольніць 337 суддзяў, пераважная большасць з іх — гэта суддзі, абраныя бестэрмінова, і на сёння парламент не разгледзеў пытанне адносна іх звальнення.
З 29 суддзяў, якія выносілі незаконныя рашэнні ў дачыненні да ўдзельнікаў Майдану, звольненыя толькі некалькі асобаў па прэзідэнцкай квоце, гэта значыць гэта суддзі, якія ў свой час былі прызначаны на 5-гадовы выпрабавальны тэрмін.
У прэс-службе Вышэйшага Савета юстыцыі паведамілі, што на сённяшні дзень ужо 10 суддзяў, у дачыненні да якіх рада пастанавіла параіць звольніць іх за парушэнне прысягі, паспяхова абскардзілі гэтыя рашэнні ў ВАСУ.
«Калі Вярхоўны Суд прызнае рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суду законным, то гэта будзе азначаць, што Дзмітрый Кравец, які ўжо звольнены з пасады суддзі прэзідэнтам, можа аднавіцца на пасадзе, гэтак жа, як і яшчэ 9 суддзяў, якія таксама пераследавалі «майданаўцаў», — патлумачыла карэспандэнту УНІАН кіраўнік прэс-службы ВСЮ Аксана Лысенка.
Нагадаем, што ў снежні 2013 года суддзя Кравец забараніў сваім рашэннем народным дэпутатам праводзіць сустрэчу з выбаршчыкамі ў памяшканні Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі, следствам чаго стала спроба штурму сілавікамі будынка дзяржадміністрацыі. Пазней Апеляцыйны суд адмяніў рашэнне суддзі Краўца.
19 студзеня ўкраінскі прэзідэнт звольніў Краўца.