Украіна. Як назваць міліцыю?
Ініцыятыва прэзідэнта Расеі – перайменаваць міліцыю ў паліцыю была падтрыманая і ва Украіне. Тут па загаду міністра МУС Анатоля Магілёва нават ужо створаная спецыяльная камісія па перайменаванню. Адна з самых цяжкіх задач у яе працы – новая назва ўкраінскай міліцыю. Справа ў тым, што слова паліцыя выклікае ў украінцаў асацыяцыю з вайсковым фармаваннем, якое дзейнічала ў краі падчас нямецкай акупацыі. Таму кіраўніцтвам МУС разглядаюцца іншыя варыянты. Найбольш папулярны – жандармы.
Ініцыятыва прэзідэнта Расеі – перайменаваць міліцыю ў паліцыю была падтрыманая і ва Украіне. Тут па загаду міністра МУС Анатоля Магілёва нават ужо створаная спецыяльная камісія па
перайменаванню. Адна з самых цяжкіх задач у яе працы – новая назва ўкраінскай міліцыю. Справа ў тым, што слова паліцыя выклікае ў украінцаў асацыяцыю з вайсковым фармаваннем, якое дзейнічала
ў краі падчас нямецкай акупацыі. Таму кіраўніцтвам МУС разглядаюцца іншыя варыянты. Найбольш папулярны – жандармы. Між тым сярод гісторыкаў ёсць прыхільнікі таго, каб назваць
міліцыянераў“сердюкі – так называліся вайскоўцы з асабістай гвардыі гетманаў, якія ў дадатак выконвалі функцыі абаронцаў бяспекі. Што да грамадства то яно, здаецца, ня
верыць, што новая назва міліцыі нешта кардынальна зменіць. Вядомы ўкраінскі адвокат Татьяна Монтян кажа на гэты конт: . «Ад перастановы ложкаў у бардэлі якасць паслуг не
змяняецца».
Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)