У Сімферопалі спрабавалі падпаліць мячэць

У пятніцу ранкам невядомы мужчына закідаў кактэйлямі Молатава мячэць у сімферопальскім мікрараёне Лугавое.



crimean_mosque.jpg

Як распавёў імам мячэці Мухамед Іслам, з запісаў камеры вонкавага назірання відаць, што а пятай раніцы да мячэці падышоў чалавек у светлай вопратцы з капюшонам і пачаў кідаць бутэлькі з запальнай сумессю.
"Паводле яго манеры здзяйснення злачынства, відаць, што чалавек падрыхтаваны. Ён спрытна падпаліў кактэйлі Молатава, хутка кінуў тры бутэлькі ў мячэць, і спешна схаваўся", - кажа імам.
Апроч таго, на плот побач з мячэццю была нанесены фашысцкая свастыка.
Як паведамляе прэс-служба Духоўнага ўпраўлення мусульман Крыма, мячэць не надта пацярпела. На месцы працуюць праваахоўнікі, высвятляюць абставіны падпалу. Па словах карэспандэнт ВВС у Сімферопалі, некалькі дзён таму невядомыя скралі камеру вонкавага назірання гэтай мячэці, але яе хутка замянілі.
BBC