Нацгвардыя Украіны заяўляе, што затрымала «народнага мэра» Марыупаля

Нацгвардыя Украіны заяўляе, што затрымала самаабвешчанага «народнага мэра» Марыупаля Аляксандра Фаменку. У ходзе затрымання канфіскавана вялікая колькасць агітацыйных матэрыялаў для распаўсюджвання, а таксама арсенал зброі і боепрыпасаў.



zahop_mera.jpg

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Нацгвардыі, ноччу 12 чэрвеня 2014 года, падчас правядзення спецыяльнай аперацыі, сіламі падраздзялення Нацыянальнай гвардыі Украіны затрыманы самаабвешчаны так званы «народны мэр» горада Марыупаля Данецкай вобласці Фаменка Аляксандр Рыгоравіч.

Затрыманне адбывалася ў цэнтры горада, гаворыцца ў паведамленні.

Вядома, што Фаменка «з’яўляецца арганізатарам тэрарыстычнай дзейнасці і сепаратысцкіх дзеянняў на тэрыторыі Данецкай вобласці. Разам з грамадзянінам Фаменка былі затрыманыя начальнік камітэта ДНР Марыупаля Мікалай Васільевіч Лісагор і актывіст ДНР Зімніцкі Сяргей Аляксандравіч. Супрацьпраўная дзейнасць затрыманых была адной з прычын напружанасці ў грамадстве і абвастрэння крымінагеннай абстаноўкі ў Данецкай вобласці».

У ходзе затрымання канфіскавана вялікая колькасць агітацыйных матэрыялаў для распаўсюджвання, а таксама арсенал зброі і боепрыпасаў. Затрыманыя перададзеныя ў органы Службы бяспекі Украіны, адзначылі ў Нацгвардыі.

Між тым, іншыя ўкраінскія СМІ паведамілі, што захоп машыны Аляксандра Фаменкі здарыўся ў цэнтры Марыюпаля ў 9.40 раніцы. Як паведамілі відавочцы, з двух іншамарак на скрыжаванні выбежалы 4 чалавекі ў масках, камуфляжы і са зброяй. Яны спынілі чорную Honda, падобную на тую, якая маецца ў Фаменкі, выцягнулі кіроўцу і пасажыра, паклалі іх на асфальт. Затым іх пасадзілі ў машыны і звезлі, а іх аўтамабіль — угналі.

Пазней прадстаўнікі ДНР пацвердзілі сайту Марыюпаля, што адзін з выкрадзеных — Аляксандр Фаменка.