У NАТO няма дадзеных пра адвод расійскіх войскаў ад мяжы з Украінай
Раней Пуцін заявіў, што Расія адвяла войскі ад украінскай мяжы ў месцы пастаянных вучэнняў.
Фота: Reuters
У Паўночнаатлантычным альянсе не бачаць прыкмет адводу расійскіх войскаў ад украінскай мяжы, піша ў сераду, 7 траўня, французская газета "Фігаро", перадае Інтэрфакс.
"Мы не маем любых звестак, якія тычацца змены пазіцый узброеных сілаў, якія знаходзяцца паблізу ад украінскай мяжы", — заявіў прадстаўнік NАТO.
Раней у сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія адвяла войскі ад украінскай мяжы ў месцы пастаянных вучэнняў.
Акрамя таго, украінскія памежнікі па-ранейшаму фіксуюць манеўры расійскіх войскаў і тэхнікі паблізу ад дзяржаўнай мяжы, заявілі ў Дзяржпагранслужбе ў сераду, 7 мая.
Паводле Кorrespondent.net