Прэзідэнт ЗША прыняў рашэнне пазбавіць Расію гандлёвых ільгот
Прэзідэнт ЗША Барак Абама сёння паведаміў амерыканскаму кангрэсу аб сваім намеры адклікаць гандлёвыя льготы, якія існуюць для Расіі ў рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый. Рашэнне тлумачыцца тым, што Расія з’яўляецца дастаткова эканамічна развітай і ёй больш не патрабуюцца прэферэнцыі, якія існуюць для менш развітых краін.
Пасля таго, як здымецца адпаведнасць патрабаванням, амерыканскі імпарт тавараў з Расіі ў ЗША будзе абкладацца звычайнымі, а не прэферэнцыйнымі стаўкамі пошлін. Пра гэта паведаміла руская служба Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службу Белага дома.
Расія была дзевятым па велічыні выгадаатрымальнікам ад праграмы Генеральнай сістэмы прэферэнцый ЗША ў мінулым годзе, атрымліваючы 296 млн. долараў тарыфных скідак на тавары, якія яна пастаўляе ў ЗША.