У Львове не хочуць бачыць Лукашэнку
Грамадскасць Львова абураная запрашэннем “прыехаць да Львова на футбольны матч Украіна-Беларусь”, зробленым гарадскім мэрам Андрэем Садовым кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Грамадскасць Львова выступіла з супольнай заявай.
“Мы выказваем сваё абурэнне фактам ініцыятывы Андрэя Садовага запрасіць апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнку на футбольны матч Украіна-Беларусь 5 верасня 2015 года ў Львове. Мы патрабуем ад мэра ануляваць гэтую ініцыятыву. Братні беларускі народ пазбаўлены ўсіх правоў і свабод, а ў турмах Беларусі знаходзяцца палітвязні, найвядомы з якіх — Мікола Статкевіч. Мы віншуем Міколу Статкевіча з Днём Нараджэння і зычым яму і Беларусі свабоды. Патрабуем ад мэра горада дамагацца ад Лукашэнкі вызвалення палітычных вязняў, а не весці з ім сумнеўныя гешэфты. Жыве Беларусь! Слава Украіне!”
Рэакцыі львоўскага мэра на гэтае патрабаванне пакуль няма.