У Гюмры забіты яшчэ адзін расійскі вайсковец
Вайсковец 102-й расійскай ваеннай базы ў Арменіі знойдзены мёртвым у горадзе Гюмры раніцай 15 чэрвеня. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Следчага камітэта Арменіі Сона Трузян, перадае «Інтэрфакс».
Вайскоўцы на тэрыторыі 102-й расійскай ваеннай базы ў Гюмры. Фота: Сяргей Гуне / РІА Навіны
«Цела вайскоўца Івана Новікава выяўлена на тэрыторыі горада Гюмры ля помніка "Маці Арменія". На целе загінулага выяўленыя колата-рэзаныя раны», — паведаміла Трузян.
Простых рашэнняў праблемы, якая паўстала ў расійска-армянскіх адносінах няма
Паводле Сона Трузян, распачата крымінальная справа, праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы для выяўлення абставінаў таго, што здарылася. Як паведамляюць армянскія СМІ, Новікаў быў навабранцам, на тэрыторыі 102-й базы ў Гюмры праслужыў каля двух-трох месяцаў.
У сакавіку 2015 года ў раёне Гюмры было знойдзена цела Артура Афяна, які служыў у памежным упраўленні ФСБ Расіі на тэрыторыі Арменіі. Ён знік 21 лютага і быў знойдзены павешаным.
Нагадаем, 12 студзеня 2015 года ў Гюмры было здзейснена забойства сям'і Авецісян — забітыя сем чалавек, у тым ліку двое малалетніх дзяцей. У здзяйсненні злачынства прызнаўся вайсковец расійскай ваеннай базы Валерый Пермякоў, які незадоўга да таго дызертыраваў з размяшчэння часткі. У дадзены момант вядзецца сумеснае расследаванне гэтай справы Арменіяй і Расіяй.