У Харкаўскім універсітэце адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя

У Харкаўскім нацыянальным універсітэце пры правядзенні хімічных вопытаў адбыўся выбух.



1370416.jpg

У выніку выбуху пацярпелі тры чалавекі, паведамілі ў гарадской міліцыі ў суботу, 15 сакавіка.

Выбух прагучаў у суботу каля 14:50 у галоўным корпусе ВНУ на трэцім паверсе.

Па папярэдніх дадзеных, у пацярпелых — выкладчыка і двух студэнтаў хімічнага факультэта — раненні няцяжкія, меддапамогу ім аказваецца на месцы.

korrespondent.net